Тут загадваюць
жаданні

Хутка прыйдзе Новы год!
Ён ужо ля дзвярэй!
Дык загадвай хутчэй!
Усім дашлю лісты – абяцаю!

Афіцыйны зварот
Асацыяцыі Дзядоў Марозаў


З новым годам вас! З найпрыгожым і найрадасным святам! З пушыстым снегам, які так цудоўна лашчыцца. З яловымі галінкамі, на якіх растуць такія смачныя цукеркі!

Прыйшоў час, даражэнькія, расказаць вам праўду. Дед Мароз – не адзін. Іх шмат. Яны звычайна самі выбіраюць, каму падарункі пад елачку несці. Але ж на двары час новы, грамадства інфармацыйнае, тэхналогіі, персаналізацыя, інтэрактыўнасць, кастамізацыя... І вырашылі Дзяды Марозы расказаць нарэшце пра сваю прафесійную суполку – Асацыяцыю Дзядоў Марозаў. Як Дзядулі Марозы ўсе яны розныя, але прафесіяналы ўсе вышэйшага класу. І тут ужо для вас задача – якому Дзеду Марозу жаданні загадваць і лісты дасылаць.

Лісты пісаць трэба. Бо як жа ён пра жаданне даведаецца?

А новы год будзе абавязкова лепшым – бо ён новы!

Тваё імя?

Якія добрыя справы ты зрабіў сёлета?

Загадвай сваё жаданне!

Які твой e-mail?

© Интерактивное агентство Red Graphic, 2001

Касмічнае прывітанне!

З новым годам! З ясным зімнім зорным небам! Зоркі – я за імі тут назіраю часам — неяк ярчэй ззяюць, калі Новы год прыходзіць! А наконт Дзеда Мароза ў космасе – ты не здзіўляйся – мы ж паўсюль ёсць, дзе ёсць тыя, хто нас чакае. А касманаўты не павінны заставацца без падарункаў! Нават калі ты і не збіраўся ніколі ў космас – дык што з таго. Я ж магу хуценька прыляцець на Зямлю і завітаць да цябе.